Еўрасаюз гатовы падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Украінай у кожны момант
24.11.2013 / 23:59
Пра гэта ў нядзелю напісаў у сваім twitter міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
«Украінцы з'яўляюцца еўрапейскім народам і Еўрапейскі саюз гатовы падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі для таго, каб дапамагчы мадэрнізаваць іх краіну», — адзначыў ён.
21 лістапада Кабмін Украіны прыняў рашэнне прыпыніць працэс падрыхтоўкі да заключэння Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС.
Пагадненне папярэдне планавалася падпісаць на Віленскім саміце «Усходняга партнёрства» 28—29 лістапада.