«Газпром»: Ніякіх зменаў у газавым кантракце з Украінай не рыхтуецца

25.11.2013 / 15:22

Афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага манапаліста «Газпром» Сяргей Купрыянаў заявіў Расейскай службе Бі-Бі-Сі, што ніякіх зменаў у газавых кантрактах з Украінай не рыхтуецца.

У нядзелю прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу ICTV, што Масква абяцала перагледзець цану на газ пасля таго, як Кіеў адмовіўся ад падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам.

Прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў сказаў, што нічога ён не ведае пра абяцанне, дадзенае ўраду Украіны, і параіў па адказ на гэтае пытанне звярнуцца да самога Азарава.

«Мы гэта не каментуем», — дадаў Купрыянаў.