На гэтым тыдні чакаецца халоднае снежнае надвор'е

25.11.2013 / 16:31

Фота Сяргея Гудзіліна.

На гэтым тыдні чакаецца халоднае снежнае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, «тыдзень пройдзе пад знакам перадзімовай барацьбы холаду і цяпла, характар надвор'я будзе часта і рэзка мяняцца, будуць скачкі атмасфернага ціску, перапады тэмпературы, змены ветравога становішча і ападкаў». «У большасці раёнаў устанавіцца зімовы характар надвор'я і выпадзе снег», — зазначыў сіноптык.

У аўторак надвор'е будзе вызначацца паўднёвым цыклонам, які будзе змяшчацца з паўднёвага ўсходу Беларусі ў паўночна-ўсходнім напрамку, што прынясе дрэннае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі снег, мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай ў многіх раёнах чакаецца моцны снег, па паўднёвым усходзе мокры снег з дажджом, слабы галалёд, узмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра цягам сутак мінус 4°С — плюс 1°С, па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей — плюс 2—4°С.

У сераду надвор'е крыху палепшыцца, ноччу пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-ўсходніх раёнах кароткачасовы снег, днём месцамі пераважна па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовыя ападкі, мокры снег, дождж, месцамі галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 3—9°С, па паўночным усходзе месцамі мінус 10—12°С, днём — ад мінус 5°С па ўсходзе да плюс 3°С па захадзе краіны.

У чацвер часам ападкі, мокры снег, дождж, месцамі галалёд, ноччу і раніцай у асобных раёнах галалёдзіца, месцамі ўзмацненне ветру да 15—18 м/с. Тэмпература ноччу ад мінус 5°С па паўднёвым усходзе да плюс 2°С па паўночным захадзе краіны, днём 0°С — плюс 5°С.

У пятніцу праз Беларусь будзе праходзіць чарговы атмасферны фронт, які прынясе на большую частку тэрыторыі краіны ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу мінус 4°С — плюс 2°С, днём плюс 2—4°С.

«У выхадныя дні на большай тэрыторыі нашай краіны чакаюцца ападкі, у асноўным у выглядзе снегу», — зазначыў сіноптык. Ноччу і раніцай — галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0°С — мінус 6°С, днём — мінус 3°С — плюс 3°С.

У найбліжэйшыя суткі ў Гродне воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу і раніцай снег, мяцеліца. Днём без істотных ападкаў, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны з парывамі да 14 м/c, ноччу і раніцай да 15—18 м/с. Тэмпература ноччу мінус 1—3°С, днём мінус 1°С — плюс 1°С.

У Брэсце воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу і раніцай снег, слабая мяцеліца. Днём без істотных ападкаў, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночны з парывамі да 14 м/с, ноччу і раніцай да 15—18 м/c. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 2°С, днём мінус 1°С — плюс 1°С.

У Гомелі воблачна, снег з дажджом. Ноччу і раніцай ападкі моцныя, слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночны з парывамі да 15—18 м/c. Тэмпература цягам сутак плюс 1—3°С.

У Магілёве воблачна, снег з дажджом. Ноччу ападкі моцныя, слабы галалёд, месцамі галалёдзіца. Вецер паўночны з парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра цягам сутак каля 0°С.

У Віцебску воблачна, снег, мяцеліца. Ноччу ападкі моцныя, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны з парывамі днём да 15—18 м/с. Тэмпература паветра цягам сутак 0°С — мінус 2°С.

У Мінскай вобласці часам снег, мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Ноччу ў многіх раёнах моцны снег. Вецер паўночны з парывам днём да 15—18 м/с. Тэмпература цягам сутак мінус 4°С — плюс 1°С.

У Мінску часам снег, мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай моцны снег. Вецер паўночны з парывамі днём да 15—20 м/с Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°С, днём мінус 1°С — плюс 1°С.