Грузія парафіравала дамову пра асацыяцыю з ЕС

Гэта адбылося ў Вільні, дзе праходзіць трэці саміт Усходняга партнёрства.

28.11.2013 / 13:39

«З афармленнем гэтай дамовы мы апынаемся ў юрыдычных рамках інтэграцыі з Еўрасаюзам», — заявіў намеснік міністра замежных спраў Грузіі Давід Залкаліяні.

Па словах дыпламата, гэта не дамова пра ўваходжанне Грузіі ў ЕС, але з гэтай дамовай працэс еўрапейскай інтэграцыі прымае незваротны характар. Залкаліяні адзначыў, што Грузія пераходзіць на вельмі адказны этап інтэграцыі з Еўрасаюзам.