Як у аэрапорце «Мінск» тэрарыстаў лавілі — фотарэпартаж з вучэнняў

29.11.2013 / 21:10

У нацыянальным аэрапорце Мінск прайшлі контртэрарыстычныя вучэнні. Гэта адно з мерапрыемстваў па падрыхтоўцы забеспячэння бяспекі падчас будучага чэмпіянату свету па хакеі.

Адначасова аперацыю праводзілі спецыяльныя падраздзяленні КДБ «Альфа» і МУС — САБР.

Яны адпрацавалі сумесныя дзеянні на выпадак незаконнага ўмяшання ў дзейнасць грамадзянскай авіяцыі.

Вучэнні завяршыліся контртэрарыстычнай аперацыяй па вызваленні закладнікаў і нейтралізацыі тэрарыстаў, якія захапілі паветраны і аўтатранспартны сродкі.