Перад канцэртам Ляпісаў: беларусы ў «Акропалісе» — фотафакт

30.11.2013 / 17:09

Карэспандэнты «Нашай Нівы» пабачылі ў вялікай колькасці сваіх суайчыннікаў у віленскім «Акропалісе».

Некаторыя з іх відавочна прыехалі на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога», яны ходзяць па крамах загорнутыя ў бел-чырвона-белыя сцягі.

Пасля нашэсця пакупнікоў з Беларусі скрыня «Caritas» для ахвяраванняў запоўнілася беларускімі рублямі.

Ірына Арахоўская, Мікіта Недаверкаў