Дзе варта быць у гэтую нядзелю
7 кастрычніка — рок‑фэст у Бабруйску й фэст аўтарскай песьні ў Вялейцы.
04.10.2007 / 09:18
7 кастрычніка ў Бабруйску адбудзецца рок‑фэстываль «BobROCK festival 2007».
Удзел у фэсьце прымуць гурты: Asguard, Straight Land, Sky.net, Default, Reload, Земля Королевы Мод, Исходный комплекс, Ikona, Insilica, Гараж 104, Кризис, Рокаш.
«BobROCK festival 2007» адбудзецца ў гарадзкім Палацы мастацтваў. Пачатак у 14.30.
Квіткі каштуюць 10, 12 і 15 тыс. руб., набыць іх можна ў касе Палацу мастацтваў.
6‑7 кастрычніка ў Вялейцы пройдзе ІІІ раённы адкрыты фэстываль аўтарскай песьні і паэзіі «Вялейская хваля‑2007».
Па словах дырэктара Цэнтру мастацкай творчасьці Тацяны Захарыч, сёлета ён зьмяніў назву і выйшаў за рамкі раёну. У папярэднія гады на фэстывалі, які насіў назву «Вялейскія зоры», выступалі вілейскія вучні і студэнты. У «Вялейскай хвалі‑2007» прымуць удзел каля 20 бардаў і 20 паэтаў ва ўзросьце ад 13 да 62 гадоў зь Меншчыны і Віцебшчыны.
Адбудзецца 7 кастрычніка 2007г. Запрашаюцца усе, хто любіць сьпяваць, танчыць, чытаць вершы (можна ня толькі свае).
Пачатак а 12 гадзіне ля мясцовага ДК, а працяг на беразе Талі.
У праграме чакаецца:
- гурт «Калыханка» зь Міханавічаў;
- гурт «Гронка» зь Менску;
- гурт «Верабейкі» зь Любані;
- барды - Андрэй Мельнікаў ды інш.;
- і твой выступ!