«Такога страхоцця мы яшчэ не бачылі» — жыхары Шабаноў патрабуюць замяніць навагоднюю ёлку

20.12.2013 / 15:57

 На сайце change.org з’явілася петыцыя ад жыхароў мінскага раёна Шабаны з патрабаваннем замяніць святочную ёлку, якую ўсталявалі ў раёне.

«Я думаю — фота ўсё растлумачыць, што тут яшчэ казаць», — піша стваральнік петыцыі Дзмітрый Багдановіч.

Насамрэч, святочная ёлка выглядае, мякка кажучы, не вельмі прыгожай.

На дадзены момант петыцыя сабрала ўжо 50 подпісаў. «Мы пражываем у гэтым раёне, і такога страхоцця не бачылі яшчэ ніколі», — пішуць пад петыцыяй жыхары Шабаноў.

ЮУ