У Нью-Ёрку прайшла акцыя, прысвечаная 3-м угодкам разгону Плошчы-2010

22.12.2013 / 10:15

21 снежня, каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбыўся мітынг, прымеркаваны да 3-й гадавіны падзеяў 19 снежня ў Мінску.

Мерапрыемства было зладжанае сумесна трыма арганізацыямі: БАЗ «Пагоня», «Беларусы ў выгнаньні» і БАЗА.

Слова мелі: Зміцер Шчыгельскі, Ала Орса-Рамана, Віктар Едзіновіч, Вячка Станкевіч, Ганна Сурмач, Юрась Зянковіч.