Саакашвілі забаранілі ўезд ва Украіну

24.12.2013 / 12:21

Міністэрства замежных спраў Украіны (МЗС) і Служба бяспекі Украіны (СБУ) задаволілі запыт народнага дэпутата фракцыі Партыі рэгіёнаў Алега Царова аб забароне ўезду ва Украіну 36 чалавекам, сярод якіх экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, 29 іншых грамадзян Грузіі, 5 грамадзян ЗША і 1 грамадзянін Сербіі, піша «Коммерсант Украіна» ў аўторак.

Як паведаміў А.Цароў выданню, усе яны падазраюцца ў «кансультаванні апазіцыі па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне».