У нядзелю абяцаюць па ўсёй краіне снег і дождж

04.01.2014 / 12:17

На нядзелю, 5 студзеня, Белгідрамет абяцае хмарнае надвор'е.

Ноччу месцамі чакаюцца невялікія ападкі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — у выглядзе дажджу, мокрага снегу. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на некаторых участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёвы 4—9 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, днём чакаецца плюс 1—6 градусаў.