Адам Глобус. Пра самавызначанасць і Радзіму
09.01.2014 / 17:14
Мая Радзіма не БНР, не БССР, не СССР, не СНД, не РБ, не Палессе і не Падляшша, пагатоў – не Паўночна-заходні край і не Крэсы ўходнія. Мая Радзіма – Беларусь.
Я не бэнээравец, не бэнээфавец, не бээсэсэравец, не савецкі звышчалавек і не затурканы савок, не ліцвін, не крывіч, не дрыгавіч і не эсэндовец, бо я – беларус.
Мяне мала цікавіць гісторыя ВКЛ, БНР, БССР, СНД і РБ, бо мяне захапляе гісторыя Беларусі. Мяне мала хвалюе культура РБ ды культура БССР, бо мяне вабіла і вабіць беларуская мова і культура Беларусі.
Беларусам я не станавіўся і не рабіўся, я нарадзіўся беларусам у беларускай сям’і. Беларусам я заўсёды быў, ёсць і буду.