«Поле цудаў» вяртаецца ў Ждановічы

Пасля рэканструкцыі аднавіў працу рынак рэчаў, якія былі ва ўжыванні, больш вядомы мінчанам як «поле цудаў».

10.01.2014 / 20:54

Рынак патрыманых рэчаў будзе працаваць у наступным рэжыме: па аўторках, серадах, чацвяргах і пятніцах — з 8.00 да 19.00; па суботах, нядзелях і святочных днях — з 7.00 да 19.00.

Нагадаем, першапачаткова адміністрацыя ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» планавала наогул закрыць сектар тавараў, што былі ва ўжыванні. У канцы лістапада начальнік інфармацыйна-рэкламнай службы ГД «Ждановічы» Віталь Горбач заявіў, што «гандаль у такой форме, як блышыны рынак, прывесці ў адпаведнасць з нормамі заканадаўства фактычна немагчыма».

Аднак Мінгарвыканкам не падтрымаў такое рашэнне адміністрацыі «Ждановічаў». Кіраўніцтву рынку было даручана правесці да 10 студзеня 2014 года рэканструкцыю пляцоўкі, на якой вядзецца гандаль таварамі, што былі ва ўжыванні.

Паводле БелаПАН