Чарговыя праблемы ў мінскім метро?

14.01.2014 / 19:36

Як паведамляе партал tut.by, прычынай збою сталі тэхнічныя праблемы, верагодней за ўсё, у тупіку станцыі «Уручча».

Калі рух быў адноўлены, цягнікі спачатку курсіравалі з затрымкамі. З-за гэтага на некаторых станцыях на платформах сабралося шмат людзей, якія вярталіся з працы.

Кіраўніцтва метрапалітэну і прадстанікі МНС пакуль не пракаментавалі здарэнне.