Дэпард'ё стварыў сваю авіякампанію

15.01.2014 / 14:56

Французскі акцёр Жэрар Дэпард'ё стварыў авіякампанію, каб здаваць у арэнду свой прыватны самалёт. Пра гэта ў сераду, 15 студзеня, паведаміла бельгійская L'Echo.

Авіякампанія была створана ў лістападзе, аднак пра гэта стала вядома толькі цяпер. Яна атрымала назву Cyran R — у гонар Сірано дэ Бержэрака — героя п'есы Эдмона Растана, ролю якога Дэпард'ё выканаў у фільме 1990 года.

З дапамогай авіякампаніі акцёр спадзяецца атрымліваць прыбытак ад здачы ў арэнду асабістага самалёта ў той час, калі ён прастойвае ў ангары. Cyran R будзе таксама перавозіць грузы, ажыццяўляць санітарныя рэйсы і нават перавозіць донарскія органы.

Месцам прыпіскі самалёта з'яўляецца аэрапорт у прыгарадзе французскага Ліля.