Аляксандар Мілінкевіч пра Эўрапейскі марш: Я прайду на Кастрычніцкую з боку цырку

На сайце «Радыё Свабоды» адбылася онлайн‑канфэрэнцыя з палітыкам.

10.10.2007 / 15:53

На сайце «Радыё Свабоды» адбылася онлайн‑канфэрэнцыя зь лідэрам Руху «За Свабоду»

Аляксандар Мілінкевіч, у прыватнасьці, заявіў:

«Я прайду на Кастрычніцкую з боку цырку. Улада дазволіла «Эўрапэйскі марш» ад Акадэміі навук да Бангалору. Паколькі большасць людзей зьбярэцца на Кастрычніцкай плошчы, арганізатары прыйдуць туды і разам з удзельнікамі пойдуць па праспэкце да Акадэміі навук, а потым да Бангалору. Я супраць таго, каб хадзіць на Бангалор. Бо гэта парушэньне нашых канстытуцыйных правоў. Але на гэты раз, сьціснуўшы зубы, пайду разам з усімі, бо толькі ў дазволеным месцы могуць выступіць прадстаўнікі Эўразьвязу, якіх мы запрасілі да ўдзелу ў «маршы». Нам вельмі важна пачуць іх слова. Бо ў іх і ў нас агульная мэта — Эўрапэйская Беларусь».

Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі