Медыкі нагадваюць, як ратавацца ад абмаражэнняў

З надыходам халадоў сталічныя медыкі не выключаюць і з'яўлення першых ахвяраў марозу.

17.01.2014 / 22:21

На шчасце, пакуль у мінскіх бальніцах не зафіксавана ніводнага выпадку абмаражэнняў, інфармуе тэлеканал «Беларусь 1».

Паводле слоў медыкаў, у сапраўдны холад найбольш проста атрымаць абмаражэнне рук, ног, носа і вушэй. Гэтаму спрыяюць лёгкае і цеснае адзенне, абутак, якія парушаюць кровазварот, а таксама знаходжанне на свежым паветры працяглы час.

Пры трэцяй і чацвёртай ступенях абмаражэння атрафіруюцца скурныя тканкі. У такім выпадку чалавеку як мага хутчэй неабходна звярнуцца па дапамогу да медыкаў.