Было ў горадзе правіла: не пушчаць свіней па вуліцах

Сто гадоў з вамі

22.01.2014 / 09:30

Смаргонь. Было ў горадзе правіла: не пушчаць свіней па вуліцах. Быў суддзя – той, кажуць, сам выслежваў свіней, і відзіў у гэтым дзеле мэту жыцця. Ну і бяда была, калі часам парсючок прабяжыць па вуліцы за свінкай! Цяпер усё змянілася. Ужо даўно няма ў Смаргоні таго суддзі. Цяперашні ж не мае імпэту да свіней. Не любіць ганяцца за імі. Вось свінні і пачулі волю. Смела выходзяць на тратуары.

«НН». №3. 1914.

Ціхі старт «Пяцёркі+». Апазіцыя аб’ядналася ў адзіную перадвыбарчую кааліцыю. Гэтага сігналу чакалі на Захадзе і Усходзе.

«НН». №3. 2004.