Камендант Майдана расказаў, калі пратэстоўцы вызваляць адмінбудынкі

28.01.2014 / 15:23

Дэпутат і камендант Майдана Андрэй Парубій заяўляе, што людзі вызваляць будынкі толькі пасля таго, як улада пойдзе на саступкі.

Пра гэта ён сказаў у каментары «Украінскай праўдзе», адказваючы на пытанне, ці згодныя людзі вызваліць адмінбудынкі, як таго патрабуе Партыя рэгіёнаў.

«Рэгіяналам пара вызваліць адміністрацыйныя памяшканні, такія як Банкавая і Кабінет міністраў.

Я мяркую, што мы будзем патрабаваць, каб Партыя рэгіёнаў вызваліла адміністрацыйныя памяшканні, і будзем весці перамовы з гэтай нагоды», — заявіў ён.

«Гэта значыць. Яны вызваляюць Банкавую — мы вызваляем Кастрычніцкі палац. Я мяркую, што такія пачатковыя пазіцыі перамоваў, і мы будзем казаць далей, хто і што павінен вызваліць», — адзначыў Парубій.