На станцыі метро «Першамайская» быў знойдзены падазроны прадмет

28.01.2014 / 17:43

Як паведаміў карэспандэнт НН, каля 17.15 была зачыненая станцыя метро «Першамайская». Пасажыраў не пускалі, шыльда на замкнёных дзвярах паведамляла, што станцыя не працуе «па тэхнічных прычынах». Як паведамілі ў Службе руху Мінскага метрапалітэну, на станцыі быў знойдзены «падазроны прадмет». А як скора яна адчыніцца, залежыць ад таго, ці давядзецца выклікаць сапёраў.

Праз 20 хвілінаў станцыя запрацавала зноў.

МН