У сіноптыкаў папрасілі адмяніць маразы

30.01.2014 / 17:30

Сайт петыцый www.change.org усё часцей пачынаюць выкарыстоўваць для гумарыстычных праектаў. Так

на ім з’явілася петыцыя да рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра з просьбай «Адмяніце гэты пякельны холад!».

Аргументацыя простая: «Таму што халодна».

Праўда, жыхары Беларусі пакуль што не вельмі вераць у сілы айчынных сіноптыкаў уплываць на надвор'е. Пакуль пад петыцыяй падпісалася толькі 7 чалавек.

Магчыма, астатнія вырашылі не спяшацца. Абяцаюць, што экстрэмальныя маразы скончацца ўжо ў пятніцу – суботу. Хоць халадзеча застанецца да канца наступнага тыдня.

ГК