Беларуская міліцыя выклікае прадстаўнікоў розных фан-аб'яднанняў у РУУСы

02.02.2014 / 15:34

Як стала вядома Tribuna.com, супрацоўнікі міліцыі тэлефануюць прадстаўнікам розных фан-аб'яднанняў Беларусі, заклікаючы з'явіцца для размовы ў РАУС.

Па звестках Belultras.by, званкі ўжо паступалі фанатам мінскага «Дынама», БАТЭ, «Нёмана», «Мінска».

Па адной з версій, меры носяць прафілактычны характар напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Таксама нагадаем, за апошніх некалькі дзён асуджаны два фанаты БАТЭ за падтрымку Еўрамайдана, а таксама нібыта ляжаць судовыя пастановы на ўсіх удзельнікаў акцыі.