Віталь Рымашэўскі аштрафаваны на 2 млн рублёў

07.02.2014 / 15:12

Экс-кандыдат у прэзідэнты, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі атрымаў 16 базавых велічыняў (2 млн 80 тыс. рублёў) за удзел 2 лютага ў пікеце каля Камароўскага рынку ў Мінску.

«Нам пагражалі людзі ў цывільным. Як аказалася, адзін з іх — намеснік начальніка Савецкага РАУС. Мы былі вымушаныя выклікаць міліцыю. Пасля гэтага яны вырашылі даць максімальны штраф па артыкуле «ілжывы выклік». Самае цікавае, што міліцыя нават не прыехала», — падкрэсліў палітык у інтэрв'ю сайту БХД.