Нарвежскія алімпійцы распрануліся ў знак пратэсту ФОТА

Мужчынская зборная Нарвегіі па кёрлінгу сфатаграфавалася без штаноў на фоне Алімпійскага агню.

11.02.2014 / 23:31

Спартоўцы пратэставалі супраць правілаў Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Алімпійскі камітэт забараняе спартоўцам апранацца ў вырабы брэндаў, якія не з'яўляюцца афіцыйным спонсарам Алімпіяды. Не толькі на стадыёнах нельга — нават гуляць па вуліцах у час Гульняў можна толькі ў спонсарскім. Таму нарвежцы арганізавалі перформанс пратэсту. Яны сфатаграфаваліся без брэндавых штаноў проста на фоне Алімпійскага агню.