Кіраўнік МЗС Нямеччыны: «Імкненьне беларусаў да дэмакратыі мае патрэбу ў нашай падтрымцы»

Франк-Вальтэр Штайнмаер пракамэнтаваў вынікі Эўрапейскага Маршу.

16.10.2007 / 12:47

Міністр замежных спраў Нямеччыны пракаментаваў вынікі Еўрапейскага Марша, які адбыўся 14 кастрычніка ў Менску. У інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер (Frank-Walter Steinmeier) з задавальненнем адзначыў, што супраць удзельнікаў Еўрапейскага Марша ў Менску, насуперак чаканням, не была ўжытая сіла. Адмысловае ўражанне на кіраўніцтва Нямеччыны, па словах Штайнмаера, аказала прадэманстраванае ўдзельнікамі Марша жаданне спрыяць пасоўванню Беларусі па шляху дэмакратыі. «Такое імкненне мае патрэбу ў нашай падтрымцы», – падкрэсліў міністр замежных спраў ФРГ.