Януковіч абвясціў 20 лютага Днём жалобы па загінулых у Кіеве

19.02.2014 / 13:31

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч абвясціў 20 лютага Днём жалобы па ахвярах крывавых сутычак у Кіеве, паведамляе Украінская праўда.

Нагадаем, што 18-19 лютага ў ходзе супрацьстаяння ў Кіеве загінулі не менш за 25 чалавек (афіцыйныя звесткі Мінздароўя), у тым ліку 10 супрацоўнікаў міліцыі.