Колькасць загінулых у Кіеве за тры дні вырасла да 67

20.02.2014 / 19:28

Пра гэта паведамілі УНІАН у прэс-службе Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

Дэпартамент аховы здароўя КГГА інфармуе, што па стане на 15:00 20 лютага з 18 лютага ва ўстановы аховы здароўя па медыцынскую дапамогу звярнуўся 551 удзельнік масавых мерапрыемстваў, якія праходзяць у цэнтры сталіцы. Шпіталізаваны 332 чалавекі.

«Па стане на 15:00 у бюро судова-медыцынскай экспертызы дастаўлены 67 трупаў. Сярод іх дзевяць чалавек памерлі ў медыцынскіх установах, падпарадкаваных Дэпартаменту аховы здароўя г. Кіева», — гаворыцца ў паведамленні.