Туман адмяніў рэйс у мінскім аэрапорце

23.02.2014 / 12:25

Моцны туман, які раніцай у нядзелю накрыў Мінск, спрычыніўся да затрымкі і адмены аднаго рэйса ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

У прыватнасці, затрыманы рэйс «Белавіі» з Астаны (меўся прыбыць у 10:10), затрыманы рэйс з Абу-Дабі. Рэйс «Эйрбалтык» з Рыгі (у 11:50) адменены і адпаведна не зможа вылецець з Мінска ў сталіцу Латвіі.

nn.by