Фэйсбук не будзе выдаляць старонкі памерлых карыстальнікаў

23.02.2014 / 12:51

Такое рашэнне прынялі распрацоўшчыкі сацыяльнай сеткі.

Старонкі памерлых карыстальнікаў захаваюцца ў тым выглядзе, у якім яны былі пры жыцці ўладальнікаў. Такім чынам кампанія хоча выказаць павагу да нябожчыкаў і іх выбару.

На змены ў палітыку сайта паўплываў зварот жыхара ЗША, які сумаваў па загінулым сыне. Амерыканец папрасіў захаваць усе наладкі і публікацыі рахунку некранутымі і адкрытымі для ўсіх.

Год таму падобнае рашэнне пра захаванне віртуальнай інфармацыі пра памерлых карыстальнікаў прыняў Твітар.