Лукашэнка: «Калі я пачну красці, Майдан непазбежны»

23.02.2014 / 22:25

«Дай бог, каб мы неяк прасунуліся, і эканоміка развівалася… Будуць грошы — і мы іх не скрадзем. Вось у чым вы мяне не можаце папракнуць, дык у гэтым. Гэта самае галоўнае, каб не было Майдана.

Калі я пачну красці, і тыя, хто побач са мной раскладваць па кішэнях, Майдан непазбежны. І ніхто не ўратуе ніякую ўладу», —

заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас маналогу пасля ўскладання кветак на Плошчы Перамогі.

ЯМ