Трэнінг інтэрнэт-журналістыкі запрашае людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі

Заяўкі прымаюцца да 3 сакавіка 2014 года

26.02.2014 / 17:05

Запрашаем людзей з інваліднасцю ад 18 да 35 год прыняць удзел у адмысловай адукацыйнай праграме ў Польшчы для журналістаў-аматараў.

У праграме: майстар-класы ад найлепшых беларускіх журналістаў, аснова працы з тэкстам, гукам і відэа. Найлепшыя ўдзельнікі атрымаюць магчымасць стажыроўкі ў беларускіх медыях у Варшаве.

Візіт адбудзецца 24-31 сакавіка. Працоўныя мовы — беларуская, руская. Праезд, харчаванне, пражыванне і віза за кошт арганізатараў.

Для ўдзелу ў трэнінгу ад цябе патрабуецца:

Анкету і эсэ дасылай да 3 сакавіка 2014 года на адрас www.rrby.org@gmail.com

Кантактны тэлефон: +375 (29) 555-68-38