У Феадосіі ўкраінцы захапілі ў палон расійскага марскога пехацінца са зброяй

01.03.2014 / 12:35

В.а. міністра абароны Ігар Ценюх заяўляе пра спробу пранікнення на тэрыторыю вайсковай часткі батальёна марской пяхоты ў Феадосіі, падчас якой ўкраінскія вайскоўцы затрымалі узброеннага расійскага вайскоўца і грамадзянскую асобу.

«У 2.30 было пранікненне ў батальён марской пяхоты ў Феадосіі, быў злоўлены расійскі марскі пехацінец са зброяй», — сказаў ён, выступаючы ў ходзе пасяджэння ўрада ў суботу.

Ігар Ценюх дадаў, што цяпер праводзяцца неабходныя працэсуальныя дзеянні з прыцягненнем праваахоўных органаў і пракуратуры.