У Днепрапятроўску тысячы людзей пратэстуюць супраць расійскай агрэсіі ВІДЭА: спяваюць гімн

02.03.2014 / 21:49

15 тысяч жыхароў Днепрапятроўска пратэставалі супраць расейскай агрэсіі.

У горадзе таксама прайшоў марш супраць палітыкі Уладзіміра Пуціна. Падчас шэсця, якое прайшло ад будынка Днепрапятроўскай АДА да плошчы Герояў Майдана, скандавалі «Усход і Захад разам!», «Далоў Пуціна!», «Пуцін — Гітлер!», «Пуціну капут!», «Украіна — не Расея!», а дзясяткі машын, якія ехалі побач, адказвалі ім сігналамі падтрымкі.

Народнае Веча ў Днепрапятроўску прыняла рашэнне аб падтрымцы адзінства Украіны і стварэнні «Штаба нацыянальнай абароны».