Палякі выбралі лібэралаў
Качыньскі прайграў і сыходзіць у апазыцыю. Квасьнеўскі не прайграў, але сыходзіць з палітыкі. Іншыя вынікі выбарчага ўік-энду: туркі абірацьмуць прэзыдэнта самі. Кыргызстан з новай канстытуцыяй і без старога парлямэнту. Славенцы з прэзыдэнтам пакуль ня вызначыліся. Швайцарцы мацуюць нэўтралітэт. І нават Фідэль галасаваў.
22.10.2007 / 10:07
Трэцім ідзе блёк «Лявіца й дэмакраты» на чале з былым прэзыдэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім, які па абвяшчэньні першых вынікаў выбараў аб’явіў пра канчатковы сыход з палітыкі й канец 4‑й Рэчы Паспалітай.
Вострая спрэчка кансэрватараў Качыньскага і лібэралаў Туска палітызавала Польшчу, і на ўчасткі для галасаваньня прыйшла рэкордная колькасьць выбарцаў — аж 55 %. Зь іх 41 % падтрымаў «Грамадзянскую плятформу», а 32 % — нацыянальна-канэсрватыўную партыю прэм'ера Качыньскага.
Туск найхутчэй што сфармуе ўрад разам зь Сялянскай партыяй, што набрала калі 9 % галасоў.
Значны ўплыў на Польшчу будзе мець сыход з палітычнай сцэны крайне правай і крайне папулісцкай палітычных сілаў — ультракаталіцкай Лігі польскіх сем'яў і народніцкай Самаабароны. Лідэры абодвух гэтых сілаў сымпатызавалі А. Лукашэнку, у якім яны бачылі найперш барацьбіта супраць Захаду і эўрапейскай інтэграцыі. Лепэр нават прыяжджаў у Беларусь і агітаваў за Лукашэнку.
Цяперашні прэзыдэнт Славеніі Янэз Дрноўшэк не балятаваўся на другі тэрмін. Ён пакутуе ад раку, жыве з адной ныркай. Некалькі гадоў таму ён пераехаў у аддаленую вёску, есьць цяпер толькі расьлінныя прадукты й дбае пра правы жывёл.
Прэзыдэнт у Славеніі выконвае пераважна прадстаўнічыя функцыі.
Паводле папярэдніх зьвестак, каля дзьвюх трацін выбарцаў падтрымалі гэтую прапанову.
Самыя ж парлямэнцкія выбары мяркуецца праводзіць выключна па партыйных сьпісах.
Пры станоўчым выніку галасаваньня гэта будзе ўжо чацьвёртая канстытуцыя за 2 гады.
Паводле ЦВК, удзел у рэфэрэндуме ўзялі 80,64% выбарцаў. Паводле незалежных назіральнікаў, у скрыні сотнямі ўкідаліся бюлетэні.
Сёньня зраньня Курманбек Бакіеў распусьціў парлямэнт.