На расейска-ўкраінскай мяжы збудуюць міжнародны аэрапорт

Будынак аэравакзалу будзе месьціцца ў 35 кілямэтрах ад Харкава і ў 37 кілямэтрах ад Белагараду.

22.10.2007 / 12:30

На мяжы Расеі й Украіны плянуецца пабудаваць міжнародны аэрапорт.

Пад яго будаўніцтва ўжо выкупленая зямля між Харкавам і Белгарадам плошчай каля 2 тысяч гектараў.

Будынак аэравакзалу будзе месьціцца ў 35 кілямэтрах ад Харкава і ў 37 кілямэтрах ад Белагараду. Аэрапорт будзе ня толькі прымаць і адпраўляць пасажыраў двух гарадоў, але й станецца буйным транспартным вузлом па апрацоўцы транзытных грузаў.

Паводле РСН