ЗША ў адказ на пазіцыю Расіі па Украіне ўводзяць візавыя санкцыі

06.03.2014 / 15:58

ЗША ў адказ на пазіцыю Расіі па Украіне ўводзяць санкцыі ў дачыненні да чыноўнікаў і фізічных асоб, якіх лічаць адказнымі за пагрозу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці гэтай краіны, заявіў Белы дом.

«Па даручэнні прэзідэнта сёння дзярждэп уводзіць візавыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу чыноўнікаў і фізічных асоб», — гаворыцца ў паведамленні.