ЕС падпіша з Украінай палітычную частку Асацыяцыі яшчэ да 25 мая

06.03.2014 / 22:09

Еўрасаюз гатовы падпісаць з Украінай палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі яшчэ да правядзення выбараў прэзідэнта.

Пра гэта паведаміў у Брусэлі старшыня Еўрапейскай Рады Херман ван Рампей.

Рампей патлумачыў, што ЕС гатовы падпісаць з новай уладай толькі палітычную частку пагаднення ў самыя кароткія тэрміны.

«Яе палітычны блок падпішуць яшчэ да выбараў ва Украіне», — дадаў ён [выбары запланаваныя на 25 мая].

Як паведаміў Рампей, эканамічная частка пагаднення будзе падпісана ЕС з Украінай ужо пасля абрання новага прэзідэнта і фарміравання ўрада.