Чырвона-зялёная палатка стаіць у лагеры сепаратыстаў ва ўкраінскім Луганску ФОТЫ

12.03.2014 / 10:38

Невялікі намётавы лагер стаіць у цэнтры Луганска ў парку імя Шаўчэнкі. Тут знаходзіцца г.зв. «Луганская гвардыя», іх лідар быў арыштаваны за сепаратызм, таму ніхто не ведае што рабіць далей.

У намёце збіраюць подпісы да Пуціна з просьбай увесці войскі і запрашаюць на рэферэндум ад аддзяленні, які збіраюцца правесці ў нядзелю 16 сакавіка. Праўда, сумневы ў правамоцнасці гэтага рэферэндуму выказваюць нават прыхільнікі «гвардзейцаў».

Палаткі ўпрыгожаны расійскім, афіцыйным беларускім і ўкраінскім сцягамі.

Чырвона-зялёная палатка стаіць пустая, у ёй ніхто не жыве.

Фота Сяргея Зініна