Ужо тры грэка-каталіцкія святары зніклі ў Крыме

«Гэта міліцыя і прарасійская «самаабарона», іх шмат, дзверы металічныя, але я не ведаю, колькі яны вытрымаюць», — гэта апошняе з паведамленняў грэка-каталіцкага святара. Цяпер ягоныя тэлефоны недаступныя.

17.03.2014 / 10:47

Пра здарэнне паведаміў дэпартамент інфармацыі Украінскай грэка-каталіцкай царквы.

Раней з’явілася інфармацыя пра тое, што зніклі святары Богдан Касцецкі і Ігар Гаўрылаў, якія знаходзіліся ў адным аўтамабілі.

Богдан Касцецкі нядаўна вярнуўся ў Крым з Цярнопальскай вобласці, куды вывез сваю сям’ю.

Месца знаходжання святароў дагэтуль не вядомае.