Украіна адклікала свайго пасла ў Расіі

17.03.2014 / 19:05

Міністэрства замежных спраў Украіны адклікае для кансультацый пасла Украіны ў Расіі Уладзіміра Ельчанку ў сувязі з сітуацыяй у Крыме. Пра гэта паведамляе сайт МЗС Украіны.

«У сувязі з сітуацыяй вакол Аўтаномнай Рэспублікі Крым і неабходнасцю абмеркавання Некаторых яе міжнародных аспектаў украінскі бок адклікае для кансультацый амбасадара Украіны ў Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Ельчанку», — гаворыцца ў паведамленні.