Расіяне абяцаюць да канца дня вызваліць чатырох украінскіх вайскоўцаў

26.03.2014 / 18:39

REUTERS

Расійскі бок абяцае да канца гэтага дня вызваліць чатырох захопленых у Крыму камандзіраў Узброеных сіл Украіны. 

Пра гэта УНІАН паведаміў в.а. намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Сенчанка. 

«Так, мы займаліся гэтым пытаннем. Кансультацыі праведзеныя і нас запэўнілі, што да канца дня чатырох камандзіраў вызваляць», — сказаў Сенчанка, не ўдакладніўшы, аднак, прозвішчы гэтых людзей.