Падрабязнасці смерці саліста гурту Napoli: быў канфлікт, які скончыўся трагедыяй
Ілля Краўчук атрымаў траўму, з якой яшчэ пражыў некалькі дзён.
27.03.2014 / 11:23
Ілля Краўчук. Фота vk.com/napoli.music.
«Папярэдне ўстаноўлена, што ўначы 23 сакавіка 2014 каля кавярні побач з Дзяржынскам у выніку канфлікту быў траўмаваны 24-гадовы музыка. З закрытай ЧМТ цяжкай ступені быў шпіталізаваны ў медустанову, дзе 26 сакавіка памёр»,
— паведаміла прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Крымінальная справа заведзена ў адносінах да мінчука, 1981 года нараджэння. Яго падазраюць у прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці. Прызначаны шэраг экспертыз.
Раней паведамлялася, што саліста гурту Napoli Іллю Краўчука піхнулі, ён паваліўся і стукнуўся галавой. Ад атрыманай траўмы і памёр.