Жонка Міхаэля Шумахера зладзіць для яго персанальны медпункт на беразе Жэнеўскага возера

29.03.2014 / 21:06

Карына, жонка легендарнага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера. Фота EPA.

Карына, жонка легендарнага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера пабудуе для яго персанальна абсталяваны медпункт за 10 млн фунтаў (каля $16 млн) у сямейным асабняку на беразе Жэнеўскага возера ў Швейцарыі. Усё багацце сям'і ацэньваецца ў 500 млн фунтаў.

Міхаэль Шумахер атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму 29 снежні 2013 падчас катання на лыжах ў Францыі. Ён упаў і стукнуўся галавой аб камень. Гоншчык ужо перанёс дзве аперацыі ў бальніцы Грэнобля і больш за два месяцы знаходзіцца ў стане штучнай комы. Паводле прагнозаў медыкаў, калі Шумахер выжыве, наступствы пашкоджанні мозгу застануцца ў яго да канца жыцця.