На пятніцу прагназуюць мокры снег і парывісты вецер

03.04.2014 / 11:52

У бліжэйшыя суткі, 4 красавіка, месцамі, пераважна па ўсходзе, пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Вецер будзе паўночна-заходнім 4—9 м/с, днём — з парывамі да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 па поўначы да плюс 2 градусаў па поўдні краіны. Днём чакаецца плюс 3—8, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 10 градусаў.