Бел-чырвона-белы сьцяг над Полацкім гарвыканкамам

Усю ноч над горадам лунаў нацыянальны сьцяг

29.10.2007 / 08:35

28 кастрычніка, прыкладна а 21 гадзіне, над будынкам Полацкага гарвыканкаму быў узьняты беларускі нацыянальны сьцяг. Згаданы будынак зьяўляецца рэжымнай установай і знаходзіцца пад кругласутачнай аховай. Тым ня менш полацкаму «Мірону» ўдалося патрапіць на дах і прымацаваць бел‑чырвона‑белую палатніну да флягштоку. Усю ноч асьветлены пражэктарам сьцяг лунаў над горадам.

Радыё Свабода