У Нацыянальнай бібліятэцы — выстава ў гонар Коласа

На ёй можна пазнаёміцца з арыгінальнымі архіўнымі дакумэнтамі.

30.10.2007 / 12:12

На ёй можна пазанёміцца з маладасьледаванымі старонкамі палітычнай біяграфіі майстра. Упершыню ў арыгінале прэзэнтаваная аўтабіяграфія Канстанціна Міцкевіча, напісаная ў 1923 годзе, дакумэнты пра прысваеньне Коласу званьня народнага паэта БССР, лісты падзякі да савецкага ўраду, матэрыялы пэрыяду працы ў Вярхоўным Савеце, нататкі з прапановамі па рэформе беларускай мовы.

Сапраўднай сэнсацыяй стала прэзэнтацыя ўнікальнага трохтомнага выданьня твораў Якуба Коласа шрыфтам Брайля.

Паводлеont.by