Паўлу Вінаградаву працягнулі прэвентыўны нагляд на паўгода

24.04.2014 / 22:32

24 красавіка, у дзень народзінаў Паўла, такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна Мінска.

«А яшчэ мне далі зразумець, што альбо я заўтра з'язджаю ў Беразіно да 3 чэрвеня, альбо паеду на Акрэсціна. І я выбіраю Беразіно», — напісаў у Фэйсбуку актывіст.

Павал Вінаградаў быў асуджаны за Плошчу-2010. Выйшаў на волю датэрмінова, але адразу яго паставілі на прэвентыўны нагляд. За час нагляду актывіст зазнаваў адміністратыўны пераслед за грамадскую актыўнасць.

Апошні раз ён быў асуджаны на 25 сутак.