Генпракуратура: Януковіч скраў у дзяржавы 100 млрд даляраў

30.04.2014 / 20:12

Больш за 100 мільярдаў даляраў скраў ва ўкраінцаў Віктар Януковіч.

Такую заяву зрабіў в.а. генпракурора Алег Махніцкі ў Лондане, на Форуме па вяртанні выкрадзеных актываў.

Паводле яго слоў, частка гэтых сродкаў апынулася ў еўрапейскіх банках, частку вывезлі ў Расію. Прынамсі 32 мільярды — сцвярджае Махніцкі, перавезлі праз мяжу ў пачатку года наяўнымі — у грузавіках.

З гэтых сродкаў нібыта і фінансуюць дзейнасць сепаратыстаў на Усходзе Украіны.