Выйшла па-беларуску кніга А. Ірванца «Роўна / Ровно»

У кнігу выбраных твораў аднаго зь лідэраў украінскага постмадэрнізму увайшлі таксама п’есы і скандальнае апавяданьне «Дзень перамогі».

05.11.2007 / 21:34

Роўна / Ровно: выбраныя творы. / Александр Ірванец. // Пераклад з украінскай Ул. Арлова. Мінск, 2007. — 176 с.

У кнігу выбраных твораў аднаго зь лідэраў украінскага постмадэрнізму (нар. 1961) увайшоў раман «Роўна / Ровно», які належыць да жанру антыўтопіі і вытрымаў некалькі перавыданьняў і перакладаў, п’есы, а таксама скандальнае апавяданьне «Дзень перамогі».

Пытайце ў незалежных распаўсюднікаў.

ул. інф.