Тымчук: Уначы тэрарысты будуць вывозіць у РФ сваіх загінулых

17.05.2014 / 23:06

У ноч на 18 мая тэрарысты на паўднёвым усходзе Украіны рыхтуюцца вывезці з краіны на тэрыторыю Расіі аўтакалоны з асаблівым грузам.

Пра гэта заявіў кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

''У прыватнасці, будуць вывезеныя трупы тэрарыстаў, знішчаных у баявых сутыкненнях з украінскімі сілавікамі. Трупаў налічваецца некалькі сотняў. Паводле нашых дадзеных, праход аўтакалоны з трупамі праз дзяржмяжу плануецца ў Луганскай вобласці'', — адзначыў Тымчук.

Таксама ён адзначыў, што пасля сутыкненняў з сілавікамі баевікі заўжды імкнуліся забраць з сабой целы сваіх загінулых — ''каб пазбегнуць ідэнтыфікацыі грамадзян Расіі і вайскоўцаў ВС РФ''.